Logo Polskiego Radia
Print

Вучоныя рыхтуюць базу дадзеных ДНК беларусаў

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 11.02.2018 11:13
Пры яе дапамозе адмыслоўцы выявяць, якія гены адказваюць за зьнешні выгляд беларусаў.
pixabay.com

Вучоныя зь Беларусі ствараюць унікальную базу дадзеных ДНК дзеля таго, каб распрацаваць сучасныя мэтады ідэнтыфікацыі асобы. У распараджэньні навукоўцаў ужо каля 300 узораў. Пры іх дапамозе адмыслоўцы выявяць, якія гены адказваюць за зьнешні выгляд беларусаў. Такія дасьледаваньні дапамогуць крыміналістам. Над праектам беларускія спэцыялісты працуюць разам з расейскімі.

Як адзначыў галоўны навуковы сакратар НАН Беларусі Аляксандар Кільчэўскі, “з улікам таго, што мяжа ў нас празрыстая, то гэтае перамяшчэньне, міграцыя таксама павінны брацца пад увагу”. Спэцыяліст дадаў, што беларускія ўлады павінны ведаць, хто прыяжджае ў краіну, іх генэтычныя асаблівасьці. “Гэта важна як для лячэньня, так і выкрываньня патэнцыйных злачынцаў”, - сказаў Кільчэўскі.

Беларускія навукоўцы плянуюць таксама вывучыць генэтычную схільнасьць жыхароў Беларусі і Расеі да розных захворваньняў.

naviny.by/нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт