Лукашэнку запрасілі на сустрэчу краінаў Эўразьвязу ў Рыгу
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Alaksandar  Papko
                        
                        10.02.2018 11:22
                    
                                 
                
                
                    Гэта ўжо трэцяе запрашэньне Лукашэнкі наведаць Латвію за апошні час.
                
                
                    
                        
Аляксандр Лукашэнкафота: Аляксандр Папко/Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net
                     
                
                
                
               
                
                         Аляксандра Лукашэнку запрасілі ў Рыгу на нараду па ядзернай бясьпецы – паведамляе партал TUT.BY.
Нарада краінаў Эўразьвязу па ядзернай бясьпецы пройдзе ў латвійскай сталіцы ў чэрвені. Латвія на ім будзе старшынстваваць у групе па распаўсюджваньні ядзерных матэрыялаў. Латвійскі бок запрасіў да ўдзелу і Беларусь.
«Запрашэньне для Беларусі ёсьць, асабіста для прэзыдэнта. […] Нам здаецца, што вельмі важны кантакт на ўсіх узроўнях», – распавёў дзяржсакратар МЗС Латвіі Андрэй Пілдэговіч.
На гэтым тыдні ў Менск з афіцыйным візытам прыяжджала дэлегацыя Латвіі на чале з прэм'ер-міністрам Марысам Кучынскісам. Прэмʼер Латвіі сустрэўся з Аляксандрам Лукашэнкам. Кіраўнік Беларусі падзякаваў латвійскаму ўраду за тое, што ён, у адрозьненьне ад Летувы, «не крытыкуе Беларусь за будаўніцтва ўласнай атамнай станцыі».
Запрашэньне на нараду па ядзернай бясьпецы – далёка ня першая прапанова беларускаму кіраўніку прыехаць у Латвію. У мінулым годзе яго двойчы запрашалі наведаць краіну.
news.tut.by/ап