Менскія мытнікі выявілі каноплі ў плюшавых цацках
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
09.02.2018 15:11
Унутры цацкаў мытнікі знайшлі сем пакуначкаў з насеньнем канопляў.
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo: congerdesign/pixabay.com/CC0 Public Domain
Менскія мытнікі выявілі каноплі ў плюшавых цацках
Унутры цацкаў мытнікі знайшлі сем пакуначкаў з насеньнем канопляў.
Супрацоўнікі мытні „Менск-2” падчас мытнага кантролю міжнародных адпраўленьняў зьвярнулі ўвагу на незвычайную пасылку. Яна прыйшла з Украіны на адрас жыхара Віцебска, паведамляе прэс-служба Мытнага камітэта.
У пасылцы знаходзіліся дзьве дзіцячыя плюшавыя цацкі — вожык і заяц. Да іх была прыкладзеная яркая паштоўка са сьвяточным аранжавым бантам і надпісам „Маёй каханай”.
Але мытнікі зьвярнулі ўвагу, што швы на цацках былі крывымі, а колер ніткі выразна адрозьніваўся ад колеру саміх цацак. Ускрыўшы цацкі, яны знайшлі там сем пакуначкаў з насеньнем канопляў. На кожным пакуначку была ўказаная разнавіднасьць гэтага насеньня.
Па факце кантрабанды насеньня канопляў мытня пачала адміністрацыйную справу.
Дарэчы, за студзень 2018 года мытня „Менск-2” выявіла тры выпадкі перасылкі насеньня канопляў у міжнародных паштовых адпраўленьнях. За мінулы год было выяўлена 29 такіх спробаў.
euroradio.fm/аз