ВІЧ-пазытыўным у Беларусі дазволілі ўсынаўляць дзяцей
PR dla Zagranicy
Valery Sauko
07.02.2018 16:36
Міністэрства аховы здароўя Беларусі прыняло адпаведную пастанову.
pixabay.com/Public Domain CC0
ВІЧ-пазытыўным людзям дазволілі ўсынаўляць дзяцей. Таксама яны могуць станавіцца ў Беларусі апекунамі, папячыцелямі, прыёмнымі бацькамі й бацькамі-выхавальнікамі. Пра гэта паведамляе арганізацыя «Пазытыўны рух».
Міністэрства аховы здароўя Беларусі прыняло адпаведную пастанову. Дакумэнтам устанаўліваецца абноўлены пералік захворваньняў, пры якіх нельга ўсынаўляць дзяцей.
Летась падобнае рашэньне прынялі ў Расеі.
радыё рацыя/вс