Logo Polskiego Radia
Print

ЗВР Беларусі за студзень зьнізіліся на 840 млн даляраў

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 07.02.2018 15:10
Зьніжэньне ўзроўню ЗВР у студзені ў рэгулятары патлумачылі пагашэньнем зьнешніх і ўнутраных абавязацельстваў Беларусі.
istara/pixabay.com/CC0 Public Domain

ЗВР Беларусі за студзень зьнізіліся на 840 млн даляраў
Золатавалютныя рэзэрвы Беларусі на 1 лютага, паводле папярэдніх дадзеных, склалі 6,48 млрд даляраў у эквіваленце. За студзень яны зьнізіліся на 837,9 млн даляраў, або на 11,5%. Пра гэта паведамілі ў Нацыянальным банку.
Зьніжэньне ўзроўню ЗВР у студзені ў рэгулятары патлумачылі пагашэньнем зьнешніх і ўнутраных абавязацельстваў Беларусі ў замежнай валюце на агульную суму каля 1,4 млрд даляраў, зь якіх 835,8 млн даляраў склалі абавязацельствы па дзяржаблігацыях, разьмешчаных на міжнародным фінансавым рынку.
Падтрыманьню ўзроўню ЗВР спрыялі паступленьне замежнай валюты ў бюджэт, у тым ліку ад зьбіраньня экспартных пошлін на нафту й нафтапрадукты, паступленьне сродкаў ад продажу Нацбанкам і Мінфінам аблігацый у замежнай валюце. Станоўчы ўплыў на ўзровень рэзэрваў таксама аказаў рост кошту манэтарнага золата.
Аб'ём міжнародных рэзэрвовых актываў на 1 студзеня 2019 года з улікам пагашэньня ўнутраных і зьнешніх абавязацельстваў заплянаваны на ўзроўні ня менш за 6 млрд даляраў.

тэлеграф/вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт