У Менску зладзяць забег у валёнках
PR dla Zagranicy
Valery Sauko
04.02.2018 15:32
Дабрачыннайя імпрэза адкрытая для ўсіх і носіць аздараўляльны й жартаўлівы характар.
commons.wikimedia.org/akk_rus/CC BY 2.0
У Менску зладзяць забег у валёнках. Незвычайныя спаборніцтвы пройдуць 7 лютага. Імпрэза адкрытая для ўсіх і носіць аздараўляльны й жартаўлівы характар. Дыстанцыя для забегу складзе 1 кілямэтар. Першыя 50 бегуноў, якія пройдуць рэгістрацыю, бясплатна атрымаюць на старце валёнкі, якія змогуць пакінуць сабе пасьля фінішу.
«Зімовыя бегавыя гульні» пройдуць у Менску з 9 па 11 лютага. Яны прадугледжваюць маштабныя прабежкі ў красоўках, на каньках, на лыжах і нават на трэнажорах. Удзельнікі імпрэзаў дапамогуць дзецям з інваліднасьцю – кожны пераадолены кілямэтар дыстанцыі кампанія velcom перавядзе ў рублі.
Сабраныя сродкі пойдуць у Маладзечанскую спэцыяльную агульнаадукацыйную школу-інтэрнат для дзяцей з парушэньнямі зроку і ў Маладзечанскую санаторную школу-інтэрнат для дзяцей, хворых скаліёзам.
эўрарадыё/белта/вс