Logo Polskiego Radia
Print

Сяргей Доўгушаў стаў стыпэндыятам праграмы „Gaude Polonia”

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 03.02.2018 14:11
Сьпявак, выкладчык ды этнограф Сяргей Доўгушаў бліжэйшыя 8 месяцаў правядзе ў Варшаве.
Сьпявак, выкладчык ды этнограф Сяргей Доўгушаў.Сьпявак, выкладчык ды этнограф Сяргей Доўгушаў.Photo: racyja.com

Сяргей Доўгушаў стаў стыпэндыятам праграмы „Gaude Polonia”
Сьпявак, выкладчык ды этнограф Сяргей Доўгушаў бліжэйшыя 8 месяцаў правядзе ў Варшаве.
Музыка хоча рэалізаваць праект „Традыцыя”, які ўключае арганізацыю майстар-клясаў, варштатаў, сьпеўных сходаў і канцэртаў з аўтэнтычнымі выканаўцамі.
„Атрымоўваю стыпэндыю, будзе навучаньне. Буду мець дазвол патрапіць у розныя архівы, на розныя фэстывалі й так далей. Тут вельмі высокі ўзровень. І ў мяне вельмі добры куратар”, - распавёў Доўгушаў.
Выкладчык ды этнограф таксама плянуе зладзіць супольныя з польскімі этнографамі экспэдыцыі на Падляшша ды ў Беларусь.
Нагадаем, да гэтай пары стыпэндыятамі праграмы „Gaude Polonia” сталі такія беларускія музыкі як Лявон Вольскі, Зьміцер Вайцюшкевіч, Вольга Падгайская ды Віталь Эпаў.
racyja.com/аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт