У Беларусі плянуюць пачаць вытворчасьць сыру зь белай цьвільлю
На сёньняшні дзень тры беларускія заводы рыхтуюць праектна-каштарысную дакумэнтацыю.
Тры беларускія заводы плянуюць пачаць вытворчасьць сыру зь белай цьвільлю тыпу „Камамбэр”, паведаміў дырэктар РУП „Інстытут мяса-малочнай прамысловасьці” Аляксей Меляшчэня.
Паводле яго, на сёньняшні дзень заводы рыхтуюць праектна-каштарысную дакумэнтацыю. Беларускія сыры павінны быць значна таньнейшыя за імпартныя, але зь ня менш высокай якасьцю.
Сыр „Камамбэр”, пакрыты цьвільлю, мае мяккую й тлустую кансыстэнцыю. Пры яго вытворчасьці прымяняецца спэцыяльная мікрафлёра. Працягласьць працэсу вытворчасьці малочнага прадукту складае 20-30 сутак у залежнасьці ад тэмпэратурных рэжымаў. Гэтаму віду сыру налічваецца больш за 200 гадоў, яго вырабляюць у асноўным у Францыі, Італіі й Нямеччыне.
Аляксей Меляшчэня расказаў і аб пэрспэктывах вытворчасьці сыру з авечага малака. „Гэта наша мара, падрыхтавалі ўжо і адпрацавалі ўсе асноўныя тэхналягічныя рэжымы, вырабілі невялікія досьледныя партыі. На жаль, для таго каб паставіць вытворчасьць на паток, у Беларусі пакуль няма дастатковага аб'ёму вытворчасьці авечага малака”, - адзначыў Аляксей Меляшчэня.
belta.by/аз