Кабякоў: Не разглядаем допуску крыптавалют ва ўнутранае абарачэньне
Як менавіта можна не дапусьціць крыптавалюты ва ўнутранае абарачэньне, Кабякоў не ўдакладніў.
Прэм’ер-міністар Беларусі Андрэй Кабякоў на пленарным паседжаньні форуму „Лічбавы парадак дня ў эпоху глябалізацыі” ў казахстанскім Алматы расказаў пра рэзанансны „ІТ-дэкрэт” і легалізацыю крыптавалютаў у Беларусі.
„Мы не разглядаем пытаньня аб тым, каб дапусьціць крыптавалюты ў нашым унутраным абарачэньні, — казаў Кабякоў. — Такая задача ня ставіцца. Мы проста паспрабавалі ўрэгуляваць дачыненьні па асноўных інструмэнтах — тэхналёгіі блокчэйн, майнінгу, выкарыстаньня крыптавалютаў”.

Крыптавалюты фактычна маюць вольнае абарачэньне ва ўсім сьвеце між асобнымі карыстальнікамі й празь віртуальныя біржы. Тэарэтычна асобныя краіны могуць заблякаваць вядомыя біржы, але ці магчыма заблякаваць абмен крыптавалютамі між асобнымі карыстальнікамі, невядома — спробаў зрабіць гэта не было.
Некаторыя краіны (Алжыр, Балівія, Банглядэш, Індыя, Кыргызстан, Нэпал, Эквадор) заканадаўча забаранілі выкарыстаньне крыптавалютаў, некаторыя жорстка рэгулююць віртуальныя біржы.
У Беларусі цяпер крыптавалюты не забароненыя й не дазволеныя — згодна зь нядаўнім „ІТ-дэкрэтам”, апэрацыі з крыптавалютамі можна будзе легальна ажыцьцяўляць у Беларусі ад 28 сакавіка.
svaboda.org/аз

tut.by/svaboda.org/аз