Экспарт беларускай сельгаспрадукцыі плянуюць павялічыць у 1,5 разы
Экспарт беларускай сельгаспрадукцыі да 2020 года плянуецца павялічыць да 7 млрд даляраў, паведаміла намесьнік начальніка галоўнага ўпраўленьня перапрацоўчай прамысловасьці Мінсельгаспрада Марыя Клімава на сэмінары «Інавацыйныя тэхналёгіі й абсталяваньне для харчовай прамысловасьці».
Гэтая лічба ў 1,5 разы большая, чым у 2015 годзе. «Стаіць задача амбіцыйная, але патэнцыял для гэтага ёсьць», – сказала Марыя Клімава.
У 2017 годзе Беларусь пастаўляла сельскагаспадарчую прадукцыю больш як у 80 краін: у дзяржавы ЭАЭС, на рынкі Азіі, Афрыкі, Блізкага Ўсходу, Паўднёвай і Паўночнай Амэрыкі. Малочная прадукцыя адгружалася ў 44 краіны.
Восем арганізацый маюць права на пастаўку прадукцыі ў краіны ЭЗ, сэртыфікат на права пастаўкі на кітайскі рынак атрымалі 36 малакаперапрацоўчых арганізацый. Атэстацыю па сэртыфікатах «Халяль» маюць 17 арганізацый малочнай прамысловасьці.
тэлеграф/белта/вс