У Беларусі перакрылі яшчэ адзін тэлеканал
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Jolanta  Śmiałowska
                        
                        01.02.2018 09:31
                    
                                 
                
                
                    Распаўсюджваньне тэлепраграмы «РазТВ» на тэрыторыі Беларусі спынена з 31 студзеня. 
                
                
                    
                        
www.pixabay.com
                     
                
                
                
               
                
                         Пра гэта гаворыцца ў паведамленьні Міністэрства інфармацыі.
«У сувязі з тым, што па стане на 30 студзеня 2018 года ніводны апэратар электрасувязі не зьвярнуўся ў Міністэрства інфармацыі за працягам дазволу на распаўсюд тэлепраграмы «РазТВ», дадзеная тэлепраграма выключаецца са сьпісу замежных СМІ, што маюць дазвол. Распаўсюджваньне названай тэлепраграмы на тэрыторыі краіны з 31 студзеня 2018 года зьяўляецца недапушчальным, у адпаведнасьці з Законам Рэспублікі Беларусь «Аб СМІ», – гаворыцца ў паведамленьні.
Ведамства таксама зьвяртае ўвагу апэратараў электрасувязі на тое, што ў лютым заканчваецца тэрмін дзеяньня дазволу на распаўсюд прадукцыі замежнага СМІ на тэрыторыі Беларусі ў дачыненьні да тэлепраграмы Nautical Channel.
nn.by/яс