Logo Polskiego Radia
Print

З краўдфандынгавай пляцоўкі прыбралі кампанію берасьцейскіх экаактывістаў

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 31.01.2018 16:47
Кампанія «Завод АКБ у Берасьці - што ня так з грамадзкімі абмеркаваньнямі» стартавала 23 студзеня тэрмінам на адзін месяц.
скрыншот старонкі ulej.by

З беларускай краўдфандынгавай пляцоўкі прыбралі кампанію берасьцейскіх экаактывістаў
З сайта Ulej.by праз тыдзень пасьля запуску зьнікла акцыя па зборы сродкаў у дапамогу берасьцейскім актывістам, якія выступаюць супраць будаўніцтва ў горадзе акумулятарнага завода «АйПауэр».
Кампанія з назвай «Завод АКБ у Берасьці - што ня так з грамадзкімі абмеркаваньнямі» стартавала 23 студзеня тэрмінам на адзін месяц. Яе мэтай было заяўлена атрыманьне 500 рублёў, якія плянавалася выдаткаваць на «ўдасканаленьне практыкі правядзеньня грамадзкіх абмеркаваньняў».
Арганізатарамі праекта сталі ўстанова «За Вела-Брэст!» і грамадзкая арганізацыя «Час Зямлі». Аднак, ужо 30 студзеня кампанія зьнікла з пляцоўкі. На яе месцы зьявiлася заглушка з памылкай №403 і тлумачэньнем, што доступ да старонкі забаронены.
Старонка акцыі захавалася ў кэшы Google. Яна праводзілася пасьпяхова - два спонсара пералічылі на рахунак 120 рублёў або 24% ад неабходнай сумы.
Кіраўнік «Часу Зямлі» Рыгор Цярэньцеў паведаміў, што праект здымаюць па прычынах рызык, якія для сябе ўбачыла адміністрацыя плятформы. Адной з рызык, па словах актывіста, стаў «артыкул з пракуратуры, якi тлумачыць адказнасьць за заклікі да ўдзелу ў незаконных мерапрыемствах з дапамогай онлайн-пляцовак і сацыяльных сетак праз інтэрнэт».
Зараз аўтары праекту абмяркоўваюць новыя варыянты працягу афіцыйнага збору сродкаў. Ёсць ідэі адкрыць дабрачынны рахунак на арганізацыю, а таксама распачаць кампанію на краўд-плятформе Talaka.

Зялёны партал/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт