Глыбокае запрашае на другі фэст дударскіх рэгіёнаў «Дударскі Рэй – 2018», які сёлета адбудзецца 4-6 траўня. Сьвята дуды пройдзе пад міжнародны акампаніямэнт запрошаных гасьцей з розных дударскіх рэгіёнаў Польшчы, Славакіі, Чэхіі, Шатляндыі, Латвіі, Бэльгіі, Сэрбіі і Харватыі.
У адрозьненьні ад дэбютнага фэсту, сёлета падзея стане ажно трохдзённай і абяцае сабраць шматлікіх прыхільнікаў гэтага старажытнага беларускага інструмэнта.
Назва фэстывалю ўзятая з верша Янкі Купалы: Важна рэй Ігнат Буйніцкі/Ў танцах нашых водзіць,/Аж здаецца – усё чыста/Хадыром з ім ходзіць… Пад дуду і пад цымбалы/Топне, прыспявае.../Сцеражыцеся, ўсе людзі:/Беларус гуляе! Верш Янкі Купалы прысьвечаны Ігнату Буйнікаму, заснавальніку першай беларускай тэатральнай групы з Глыбоччыны, у складзе якой быў між іншым дудар – Адам Шульга.
Дарэчы, падчас фэсту плянуецца ўшанаваньне памяці Ігната Буйніцкага і Адама Шульгі як у Глыбокім, падчас адкрыцьця фэсту ў Алеі славутых землякоў, так і на малой радзіме – у вёсцы Празарокі.
Падзея адбудзецца ў межах больш маштабнай працы па адраджэньні дуды ў адным з найбольш дударскіх рэгіёнаў Беларусі і Паазер’я. Заплянаваныя шматлікія канцэрты, парады, выставы і іншыя мерапрыемствы падчас якіх тон задаваць (весьці рэй) будзе менавіта беларуская дуда.

westki.info/ав