Паляк парушыў мяжу дзеля сэлфі зь беларускім памежным слупам
PR dla Zagranicy
Valery Sauko
29.01.2018 18:17
Мужчына праігнараваў указальнікі з інфармацыяй аб забароне перасячэньня дзяржаўнай мяжы й на некалькі хвілін зайшоў на Беларусі.
Польска-беларуская мяжа зімою, кантрольна-сьледавая паласафота: Дзяржаўны памежны камітэт Беларусі
Паляк парушыў мяжу дзеля сэлфі зь беларускім памежным слупам
У 500 злотых (150 даляраў) штрафу абышлося грамадзяніну Польшчы сэлфі зь беларускім памежным слупам.
Як паведамляе Памежная служба Польшчы, 49-гадовы мужчына праігнараваў указальнікі з інфармацыяй аб забароне перасячэньня дзяржаўнай мяжы й на некалькі хвілін зайшоў на тэрыторыю Гарадзенскага раёна, дзе сфатаграфаваўся зь беларускім памежным слупам.
Парушальнік быў затрыманы ў сельскай гміне Пласка (Аўгустоўскі павет). Аматар сэлфі сваю віну прызнаў.
Фота на памяць магло каштаваць яму й пазбаўленьня свабоды, але справа абышлася штрафам.

naviny.by/вс