Logo Polskiego Radia
Print

У Віцебску падпалілі аўтамабіль вядомага відэаблёгера

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 28.01.2018 09:53
Папулярнасьць відэаблёгера заснавана на цьвёрдай крытыцы шэрагу СТА, у выніку чаго ў яго часта ўзьнікалі канфлікты.
youtube.com/screen

У Віцебску падпалілі аўтамабіль вядомага відэаблёгера
Узгараньне аўтамабіля адбылося каля паўночы 26 студзеня ў Віцебску на стаянцы каля дома № 7 па вуліцы Чкалава. Гарэў «Фольксваген Пасат». Агонь пашкодзіў пярэднюю левую частку і маторны адсек аўтамабіля.
Як паведамляе МНС, асноўная вэрсія ўзгараньня - падпал.
«Народныя навіны Віцебска» адзначаюць, што «Фальксваген» аформлены на 26-гадовую беспрацоўную жыхарку Віцебска, але рэальна належыць мясцоваму відэаблёгеру Яўгену Куляшову, вядомаму скандаламі з СТА.
Пра тое, што гэта яго аўтамабіль падпалілі, Яўген Куляшоў, напісаў на сваёй старонцы «Вконтакте». Таксама ён паабяцаў пазьней апублікаваць відэаролік аб здарэньні. Пацярпелы аўтамабіль Куляшоў ужо выставіў на продаж за 12 000 рублёў.
Канал Куляшова на YouTube зарэгістраваны ў 2012 годзе, цяпер у яго больш за 135 тысяч падпісчыкаў, а ролікі прагледзелі больш за 33 мільёнаў разоў. Папулярнасьць відэаблёгера заснавана на цьвёрдай крытыцы шэрагу СТА, у выніку чаго ў яго часта ўзьнікалі канфлікты.
….

Узгараньне аўтамабіля адбылося каля паўночы 26 студзеня ў Віцебску на стаянцы каля дома № 7 па вуліцы Чкалава. Гарэў «Фольксваген Пасат». Агонь пашкодзіў пярэднюю левую частку і маторны адсек аўтамабіля.

Як паведамляе МНС, асноўная вэрсія ўзгараньня - падпал.

«Народныя навіны Віцебска» адзначаюць, што «Фальксваген» аформлены на 26-гадовую беспрацоўную жыхарку Віцебска, але рэальна належыць мясцоваму відэаблёгеру Яўгену Куляшову, вядомаму скандаламі з СТА.

Пра тое, што гэта яго аўтамабіль падпалілі, Яўген Куляшоў напісаў на сваёй старонцы «Вконтакте». Таксама ён паабяцаў пазьней апублікаваць відэаролік аб здарэньні. Пацярпелы аўтамабіль Куляшоў ужо выставіў на продаж за 12 000 рублёў.

Канал Куляшова на YouTube зарэгістраваны ў 2012 годзе, цяпер у яго больш за 135 тысяч падпісчыкаў, а ролікі прагледзелі больш за 33 мільёнаў разоў. Папулярнасьць відэаблёгера заснавана на цьвёрдай крытыцы шэрагу СТА, у выніку чаго ў яго часта ўзьнікалі канфлікты.

naviny.by/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт