Logo Polskiego Radia
Print

У мінулым годзе прадпрыемствы больш звольнілі, чым прынялі на працу

PR dla Zagranicy
Alaksandar Papko 27.01.2018 10:30
Найбольш актыўна апошнім часам звальняюць працаўнікоў арганізацыі адукацыйнай і фінансавай сфэры.
pixabay.com/Public Domain/CC0

Прадпрыемствы й арганізацыі Беларусі больш актыўна звальняюць працаўнікоў, чым наймаюць. Такую выснову можна зрабіць са статыстыкі, якую апублікаваў партал TUT.BY. Так, у мінулым годзе прадпрыемствы звольнілі 694,3 тысячы чалавек, а працаўладкавалі – на 41,1 тысячы менш.

Аднак параўнаньні з папярэднім годам, разьбежка паміж прынятымі й звольненымі з працы скарацілася. У 2016 годзе прадпрыемствы скарацілі амаль 719,5 тысячы чалавек, а ўзялі на працу – на 108,1 тысячы менш.

Паводле дадзеных Белстата, у сьнежні 2017-га году найбольшыя скарачэньні занятасьці адбыліся ў адукацыйнай і фінансавай сфэры. Ва ўстановах адукацыі колькасьць звольненых перавысіла колькасьць прынятых на працу на 22,2%, у прафэсійнай, навуковай і тэхнічнай дзейнасьці – на 36,7%, у фінансавай і страхавой дзейнасьці – на 31,3%, у прамысловасьці – на 15,3%.

Больш наймалі, чым звальнялі, месяц таму ў сфэры гандлю й паслугаў. У фірмах, якія займаюцца рамонтам аўтамабіляў і матацыклаў прырост працаўладкаваньня склаў 14,3%, у сфэры інфармацыйных паслугаў і сувязі 22,8%, у сфэры адміністрацыйных і дапаможных паслугаў занятасьць вырасла на 8,1%.

tut.by/ап

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт