Logo Polskiego Radia
Print

У Беларусі не зьбіраюцца павялічваць памер дапамогі па беспрацоўі

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 26.01.2018 15:41
Мясцовыя органы ўлады прааналізуюць сытуацыю кожнага чалавека й высьвятляць яго сацыяльны статус.
Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

Пытаньне павелічэньня памеру дапамогі па беспрацоўі цяпер у Беларусі не разглядаецца. Пра гэта паведаміў 26 студзеня на прэс-канфэрэнцыі першы намесьнік міністра працы й сацыяльнай абароны Андрэй Лабовіч.

Ён адзначыў, што ў 2017 годзе ўрад прапрацаваў і ўнёс прапановы па ўкараненьні сыстэмы страхаваньня ад беспрацоўя, па павелічэньні памеру дапамогі. «Але на дадзеным этапе пакуль гэтыя меры заўчасныя», – сказаў намесьнік міністра.

Ён адзначыў, што дэкрэтам №1 прапанаваная двухузроўневая сыстэма разгляду пры фарміраваньні баз незанятых у эканоміцы. Мясцовыя органы ўлады прааналізуюць сытуацыю кожнага чалавека, высьвятляць яго сацыяльны статус, і толькі пасьля адпрацоўкі на месцах будуць фармаваць сьпісы, заявіў чыноўнік.

белта/вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт