Logo Polskiego Radia
Print

«Нордавиа» адкрыла продаж білетаў на рэйс Санкт-Пецярбург – Менск

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 24.01.2018 16:25
Заплянавана два рэйсы на тыдзень – па пятніцах і нядзелях, самалёт будзе знаходзіцца ў палёце 75-90 хвілін.
Самалёт Boeing 737-500 расейскай авіяккампаніі «Нордавиа»Самалёт Boeing 737-500 расейскай авіяккампаніі «Нордавиа»commons.wikimedia.org/Igor Dvurekov/CC BY-SA 3.0

Авіякампанія «Нордавиа» адкрыла продаж білетаў на рэйс Санкт-Пецярбург – Менск
З 23 лютага ў Менск з Санкт-Пецярбурга пачне зьдзяйсьняць рэйсы авіякампанія «Нордавиа». Ужо вядомы расклад палётаў і кошт квіткоў.
«Нордавиа» ужо адкрыла продаж квіткоў на рэйс Санкт-Пецярбург – Менск. Першы палёт заплянаваны на 23 лютага, кошт квіткоў пачынаецца ад 3012 расейскіх рублёў (каля 140 беларускіх рублёў). У цане багаж вагой да 23 кіляграмаў. Самалёт Boeing 737 будзе знаходзіцца ў палёце 75-90 хвілін.
Заплянавана два рэйсы на тыдзень – па пятніцах і нядзелях. Самалёт будзе вылятаць з аэрапорта «Пулкава» па пятніцах з 23 лютага па 23 сакавіка ў 17:25, прылёт у Менск у 18:55, зваротны вылет у 19:45, прылёт у Санкт-Пецярбург а 21:00. Вылет гэтага ж рэйса па нядзелях з 25 лютага па 18 сакавіка а 12:00, прылёт у Менск у 13:25, зваротны вылет у 14:15, прылёт у «Пулкава» у 15:30.

З 23 лютага ў Менск з Санкт-Пецярбурга пачне зьдзяйсьняць рэйсы авіякампанія «Нордавиа». Ужо вядомы расклад палётаў і кошт квіткоў.

«Нордавиа» ужо адкрыла продаж квіткоў на рэйс Санкт-Пецярбург – Менск. Першы палёт заплянаваны на 23 лютага, кошт квіткоў пачынаецца ад 3012 расейскіх рублёў (каля 140 беларускіх рублёў). У цане багаж вагой да 23 кіляграмаў.

Самалёт Boeing 737 будзе знаходзіцца ў палёце 75-90 хвілін.

Заплянавана два рэйсы на тыдзень – па пятніцах і нядзелях. Самалёт будзе вылятаць з аэрапорта «Пулкава» па пятніцах з 23 лютага па 23 сакавіка ў 17:25, прылёт у Менск у 18:55, зваротны вылет у 19:45, прылёт у Санкт-Пецярбург а 21:00.

Вылет гэтага ж рэйса па нядзелях з 25 лютага па 18 сакавіка а 12:00, прылёт у Менск у 13:25, зваротны вылет у 14:15, прылёт у «Пулкава» у 15:30.

Авіякампанія «Нордавиа» створаная ў 2004 годзе. Яе галоўнай базай зьяўляецца аэрапорт Архангельска. У флёце авіяліній – дзевяць самалётаў Boeing 737-500.

тэлеграф/вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт