Logo Polskiego Radia
Print

Зянону Пазьняку прапанавалі вярнуцца ў Беларусь (ВІДЭА)

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 24.01.2018 14:17
«Прыезд у Беларусь Пазьняка з паўнамоцтвамі ад Рады БНР… стаўся б найярчэйшым і найістотнейшым момантам».
Зянон ПазьнякЗянон ПазьнякЯраслаў Іванюк/Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

Зянону Пазьняку прапанавалі вярнуцца ў Беларусь. З адкрытым лістом да палітэмігранта зьвярнуўся паэт, былы палітвязень Славамір Адамовіч (ён быў зьмешчаны на сайце «Новага часу»). Ён называе Пазьняка «беларускім нацыянальным лідарам у выгнаньні». Адамовіч прапанаваў палітыку «наведаць нашу краіну з нагоды сьвяткаваньня надзвычайнай даты ў гісторыі нашага народу – 100-й гадавіны з часу абвяшчэньня БНР». Ён прапануе Зянону Пазьняку скарыстацца бязьвізам «на нашай заходняй мяжы». А яго паплечнікі сустрэлі б палітыка ў пункце пропуску й забясьпечылі «належны эскорт».
Славамір Адамовіч піша, што прыезд у Беларусь Пазьняка «з паўнамоцтвамі ад Рады БНР… стаўся б найярчэйшым і найістотнейшым момантам» адзначэньня 100-х угодкаў абвяшчэньня дзяржаўнай незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі.
Зянону Пазьняку 24 красавіка споўніцца 74 гады. Ён – адзін з заснавальнікаў Беларускага народнага фронту «Адраджэньне» яшчэ ў савецкія часы. Быў дэпутатам Вярхоўнага Савету Беларусі 12-га скліканьня, лідарам Апазыцыі БНФ. Спрычыніўся да аднаўленьня ў жніўні 1991 года незалежнасьці Беларусі. Удзельнічаў у прэзыдэнцкіх выбарах 1994 года, заняў на іх трэцяе месца (на іх перамог Аляксандр Лукашэнка). На эміграцыі знаходзіцца ў 1996 года (зьехаў пасьля вулічнай акцыі «Чарнобыльскі шлях» і масавых затрыманьняў), зьяўляецца кіраўніком Кансэрватыўна-хрысьціянскай партыі БНФ, якая афіцыйна дзейнічае ў Беларусі. Жыве ў Польшчы і ў ЗША.

Зянону Пазьняку прапанавалі вярнуцца ў Беларусь. З адкрытым лістом да палітэмігранта зьвярнуўся паэт, былы палітвязень Славамір Адамовіч (ён быў зьмешчаны на сайце «Новага часу»).

Ён называе Пазьняка «беларускім нацыянальным лідарам у выгнаньні». Адамовіч прапанаваў палітыку «наведаць нашу краіну з нагоды сьвяткаваньня надзвычайнай даты ў гісторыі нашага народу – 100-й гадавіны з часу абвяшчэньня БНР». Ён прапануе Зянону Пазьняку скарыстацца бязьвізам «на нашай заходняй мяжы». А яго паплечнікі сустрэлі б палітыка ў пункце пропуску й забясьпечылі «належны эскорт».

Славамір Адамовіч піша, што прыезд у Беларусь Пазьняка «з паўнамоцтвамі ад Рады БНР… стаўся б найярчэйшым і найістотнейшым момантам» адзначэньня 100-х угодкаў абвяшчэньня дзяржаўнай незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі.

Зянону Пазьняку 24 красавіка споўніцца 74 гады. Ён – адзін з заснавальнікаў Беларускага народнага фронту «Адраджэньне» яшчэ ў савецкія часы. Быў дэпутатам Вярхоўнага Савету Беларусі 12-га скліканьня, лідарам Апазыцыі БНФ. Спрычыніўся да аднаўленьня ў жніўні 1991 года незалежнасьці Беларусі. Удзельнічаў у прэзыдэнцкіх выбарах 1994 года, заняў на іх трэцяе месца (на іх перамог Аляксандр Лукашэнка). На эміграцыі знаходзіцца ў 1996 года (зьехаў пасьля вулічнай акцыі «Чарнобыльскі шлях» і масавых затрыманьняў), зьяўляецца кіраўніком Кансэрватыўна-хрысьціянскай партыі БНФ, якая афіцыйна дзейнічае ў Беларусі. Жыве ў Польшчы і ў ЗША.

эўрарадыё/вс

прапануем вашай увазе інтэрвію зь Зянонам Пазьняком, запісанае ў студыі Польскага радыё ў верасьні 2014 году


Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт