Менск: Чацьвёра прэтэндэнтаў у кандыдаты змаглі абскардзіць рашэньні аб адмове ў рэгістрацыі
На чарговым паседжаньні Менскай гарадзкой выбарчай камісіі па правядзеньню выбараў у мясцовыя Саветы, былі разгледжаныя 17 зваротаў прэтэндэнтаў у кандыдаты Менскага гарсавета, якім было адмоўлена ў рэгістрацыі ў якасьці кандыдатаў раённымі тэрытарыяльнымі камісіямі.
Разгляд скаргаў праходзіў пры прысутнасьці назіральнікаў ад БХК, Беларускага ГА вэтэранаў і дэпутата Палаты прадстаўнікоў Сьвятланы Гайдук.
Па інфармацыі назіральніцы Валянціны Сьвяцкай, з 17 разгледжаных скаргаў 4 прэтэндэнтам адменена рашэньне раённых выбарчых камісій і яны зарэгістраваны.
Сярод іх – актывісты Руху «За свабоду» Андрэй Кушняроў і Мікіта Семяненка, якія вылучаліся шляхам збору подпісаў. У апошняга раённая выбарчая камісія знайшла незадэкляраваную кватэру, пазьней высьветлілася, што яна яму не належыць. Таксама адмененае рашэньне аб нерэгістрацыі актывісткі ствараемай партыі БХД Галіны Каржанеўскай, якая вылучалася па Матусевіцкай выбарчай акрузе №3.
Чацьвёрты зарэгістраваны кандыдат – Аляксандар Камароўскі (Каліноўская выбарчая акруга №49, Першамайскага раёна Менска).
Акрамя таго, прэтэндэнту Аляксандру Галавачу, якому было адмоўлена ў рэгістрацыі па Мендзялееўскай выбарчай акрузе №55 (Партызанскі раён) маглі таксама адмяніць рашэньне раённай ВК па прычыне таго, што раённая інспэкцыя па падатках падала недакладныя зьвесткі на патрабаваньне камісіі праверыць дэклярацыю аб даходах, але Галавач не прадставіў пісьмовае тлумачэньне рэгіянальнай падаткавай інспэкцыі на конт зробленай памылкі. Таму рашэньне РВК пакінутае ў сіле, але яму прапанавана як мага хутчэй зьвярнуцца ў суд з поўным пакетам дакумэнтаў доказу ягонай праваты.
Праваабаронцы за свабодныя выбары/ав
На чарговым паседжаньні Менскай гарадзкой выбарчай камісіі па правядзеньню выбараў у мясцовыя Саветы, былі разгледжаныя 17 зваротаў прэтэндэнтаў у кандыдаты Менскага гарсавета, якім было адмоўлена ў рэгістрацыі ў якасьці кандыдатаў раённымі тэрытарыяльнымі камісіямі.
Разгляд скаргаў праходзіў пры прысутнасьці назіральнікаў ад БХК, Беларускага ГА вэтэранаў і дэпутата Палаты прадстаўнікоў Сьвятланы Гайдук.
Па інфармацыі назіральніцы Валянціны Сьвяцкай, з 17 разгледжаных скаргаў 4 прэтэндэнтам адменена рашэньне раённых выбарчых камісій і яны зарэгістраваны.
Сярод іх – актывісты Руху «За свабоду» Андрэй Кушняроў і Мікіта Семяненка, якія вылучаліся шляхам збору подпісаў. У апошняга раённая выбарчая камісія знайшла незадэкляраваную кватэру, пазьней высьветлілася, што яна яму не належыць.
Таксама адмененае рашэньне аб нерэгістрацыі актывісткі ствараемай партыі БХД Галіны Каржанеўскай, якая вылучалася па Матусевіцкай выбарчай акрузе №3.