Logo Polskiego Radia
Print

Ярмошына параіла ацэньваць сямейнае жыцьцё кандыдата

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 22.01.2018 12:16
Ярмошына мяркуе, што трэба арыентавацца, наколькі падабаецца той ці іншы кандыдат.
Лідзія Ярмошына займае пасаду старшыні ЦВК з 1996 годуЛідзія Ярмошына займае пасаду старшыні ЦВК з 1996 годуyoutube.com/screen

Старшыня Цэнтральнай камісіі па выбарах і правядзеньні рэфэрэндумаў Лідзія Ярмошына выступіла ў эфіры праграмы «Тыдзень» тэлеканала СТБ і параіла галасаваць не за «абяцаньні», а за «асобу».

Ярмошына мяркуе, што трэба арыентавацца, наколькі падабаецца той ці іншы кандыдат.

«Першы погляд – ён самы правільны. Наколькі ён надзейны, працоўны і жыцьцёвы шлях, рэпутацыя – добрая ці дрэнная, дзе працуе, як доўга, якія заахвочваньні мае, паспяховасьць сямейнага жыцьця», – падсумавала яна.

nn.by/яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт