Звольнілі праграміста, які вырашыў праверыць чыноўнікаў на вернасьць слову
PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska
20.01.2018 16:26
Праграмісту, які стварыў сайт праверкі абяцаньняў беларускіх чыноўнікаў, прапанавалі сысьці з працы.
Сайт promise.byradyjo.net/Я.Смялоўская
У сераду малады беларускі праграміст Павал Савіцкі запусьціў сайт promise.by, на якім абяцае адсочваць лёс таго, што абяцалі беларускія публічныя асобы — як дзяржаўныя чыноўнікі, так і апазыцыйныя палітыкі, нават спартоўцы.
Павал працаваў у арганізацыі, якая займаецца будаўніцтвам. Ён ня хоча агучваць яе назву, з-за лаяльнасьці да былых цяпер ужо калегаў.
«У чацьвер раніцай мяне выклікалі да кіраўніцтва, гадзіну мы размаўлялі, — расказвае Павал tut.by. — Мне паведамілі, што больш ня хочуць са мной працаваць, што празь мяне ў іх могуць быць непрыемнасьці. І прапанавалі разысьціся паводле пагадненьня бакоў».
«На працягу году я ўсё роўна зьбіраўся сыходзіць і шукаць новую працу, таму не нэрваваўся. Проста ня думаў, што гэта можа адбыцца так хутка», -расказаў Павал Савіцкі.
svaboda.org/tut.by/яс