Беларусы на другім месцы ў „Дакар-2018”
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Jolanta  Śmiałowska
                        
                        20.01.2018 09:25
                    
                                 
                
                
                    Экіпажу Сяргея Вязовіча атрымалася прайсьці спэцучастак без сур'ёзных здарэньняў.
                
                
                    
                        
Фото: МАЗ-СПОРТавто
                     
                
                
                
               
                
                         Напярэдадні фінішнага этапу ралі-рэйду „Дакар-2018” беларускі экіпаж Сяргея Вязовіча выйшаў на другое месца ў агульным заліку. Спэцучастак 13-га этапу ралі прынёс мноства сюрпрызаў. Аргентынец Фэдэрыка Віларга, які ішоў на першым месцы,  сышоў з гонкі, у выніку на другую пазыцыю выйшаў Вязовіч з камандай „МАЗ-СПОРТаўта”.
Траса перадапошняга ралі-рэйду аказалася вельмі складанай. На 369-кілямэтровым  маршруце многія экіпажы сутыкнуліся з адмовай тэхнікі і іншымі праблемамі. Экіпажу Сяргея Вязовіча атрымалася прайсьці спэцучастак без сур'ёзных здарэньняў.
Беларускія гоншчыкі ўдзельнічаюць у ралі-рэйдзе «Дакар» ў сёмы раз. Каманду выставіў Менскі аўтазавод, тэхнічным партнёрам зьяўляецца тэле-апэратар Velcom. Беларусы ставяць мэтай увайсьці ў лік найлепшых па выніках ралі ў заліку грузавікоў.
Маратон у гэтым годзе праходзіць па тэрыторыі трох краін – Пэру, Балівіі і Аргентыны. Даўжыня толькі хуткасных участкаў складае 3,5 тыс. км, пры чым большая частка маршруту прыпадае на высакагор'е
naviny.by/яс