Віцебск: у палове акругаў выбары будуць безальтэрнатыўныя
Віцебская гарадзкая выбарчая камісія на чарговым пасяджэньні 18 студзеня зарэгістравала 68 кандыдатаў у дэпутаты Віцебскага гарадзкога Савета дэпутатаў дваццаць восьмага скліканьня. Пяці прэтэндэнтам, жадаючым пазмагацца за дэпутацкі мандат, камісія адмовіла.
Пра прычыны, па якіх пяці прэтэндэнтам не дазволілі далей браць удзел у выбарчай кампаніі, распавёў назіральнік Леанід Сьвецік, які прысутнічаў на пасяджэньні камісіі.
Так, адзін з прэтэндэнтаў не ўказаў наяўнасьць ва ўласнасьці грузавога аўтамабіля і матацыкла. Як ён растлумачыў камісіі, аўтамабіль ён даўно прадаў, а матацыкл быў сагнаны больш за 20 гадоў таму. Аднак гэта не пацьвердзіла даведка з ДАІ, у якой значылася, што гэтымі транспартнымі сродкамі ён яшчэ валодае.
У падобнай сытуацыі апынуўся яшчэ адзін грамадзянін, які хацеў стаць дэпутатам. Ён лічыў прададзеным свой участак зямлі ў адным з садовых таварыстваў, аднак адпаведная дзяржаўная служба падала зьвесткі пра тое, што ён яшчэ валодае гэтымі «соткамі».
Яшчэ аднаго прэтэндэнта падвяла ініцыятыўная група, якая не змагла сабраць патрэбных для рэгістрацыі 75 подпісаў. Здадзеных ёю 53 подпісаў, у адпаведнасьці з законам, не дастаткова, каб стаць кандыдатам у дэпутаты.
Гаворачы пра асаблівасьці сёлетняй выбарчай кампаніі ў Віцебску, назіральнік адзначае невысокую актыўнасьць палітычных партый у параўнаньні з мясцовымі выбарамі 2014 года. Толькі 7 партый з 14 зарэгістраваных скарысталіся правам вылучыць сваіх кандыдатаў у дэпутаты. Працоўныя ж калектывы вылучылі сваіх кандыдатаў у дэпутаты як на падбор: усе з кіруючага зьвяна прадпрыемстваў і ўстановаў горада.
Са шкадаваньнем назіральнік адзначае фактычную адсутнасьць палітычнай канкурэнцыі ў цяперашняй выбарчай кампаніі: толькі ў дваццаці гарадзкіх выбарчых акругах зарэгістраваны па некалькі кандыдатаў у дэпутаты. У астатніх дваццаці балятуюцца па адным кандыдаце.
«Праваабаронцы за свабодныя выбары»
Віцебская гарадзкая выбарчая камісія на чарговым пасяджэньні 18 студзеня зарэгістравала 68 кандыдатаў у дэпутаты Віцебскага гарадзкога Савета дэпутатаў дваццаць восьмага скліканьня. Пяці прэтэндэнтам, жадаючым пазмагацца за дэпутацкі мандат, камісія адмовіла.
Пра прычыны, па якіх пяці прэтэндэнтам не дазволілі далей браць удзел у выбарчай кампаніі, распавёў назіральнік Леанід Сьвецік, які прысутнічаў на пасяджэньні камісіі.Так, адзін з прэтэндэнтаў не ўказаў наяўнасьць ва ўласнасьці грузавога аўтамабіля і матацыкла. Як ён растлумачыў камісіі, аўтамабіль ён даўно прадаў, а матацыкл быў сагнаны больш за 20 гадоў таму. Аднак гэта не пацьвердзіла даведка з ДАІ, у якой значылася, што гэтымі транспартнымі сродкамі ён яшчэ валодае.
У падобнай сытуацыі апынуўся яшчэ адзін грамадзянін, які хацеў стаць дэпутатам. Ён лічыў прададзеным свой участак зямлі ў адным з садовых таварыстваў, аднак адпаведная дзяржаўная служба падала зьвесткі пра тое, што ён яшчэ валодае гэтымі «соткамі».
Яшчэ аднаго прэтэндэнта падвяла ініцыятыўная група, якая не змагла сабраць патрэбных для рэгістрацыі 75 подпісаў. Здадзеных ёю 53 подпісаў, у адпаведнасьці з законам, не дастаткова, каб стаць кандыдатам у дэпутаты.
Гаворачы пра асаблівасьці сёлетняй выбарчай кампаніі ў Віцебску, назіральнік адзначае невысокую актыўнасьць палітычных партый у параўнаньні з мясцовымі выбарамі 2014 года. Толькі 7 партый з 14 зарэгістраваных скарысталіся правам вылучыць сваіх кандыдатаў у дэпутаты. Працоўныя ж калектывы вылучылі сваіх кандыдатаў у дэпутаты як на падбор: усе з кіруючага зьвяна прадпрыемстваў і ўстановаў горада.
Са шкадаваньнем назіральнік адзначае фактычную адсутнасьць палітычнай канкурэнцыі ў цяперашняй выбарчай кампаніі: толькі ў дваццаці гарадзкіх выбарчых акругах зарэгістраваны па некалькі кандыдатаў у дэпутаты. У астатніх дваццаці балятуюцца па адным кандыдаце.
«Праваабаронцы за свабодныя выбары»/ав