Logo Polskiego Radia
Print

Беларусь закрые генконсульствы ў Адэсе, Гданьску й Мілане

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 18.01.2018 14:48
Пра гэта заявіў журналістам міністар замежных спраў Уладзімір Макей.
Міністар замежных спраў Беларусі Уладзімір МакейМіністар замежных спраў Беларусі Уладзімір МакейАляксандр Папко/Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

Беларусь закрые генконсульствы ў Адэсе, Гданьску й Мілане
Беларусь закрые генконсульствы ў Адэсе, Гданьску й Мілане, заявіў журналістам міністар замежных спраў Уладзімір Макей.
Паводле словаў міністра, у гэтым годзе адбудзецца закрыцьцё генконсульства ў Адэсе. З гэтай нагоды ўжо прынятая адпаведная пастанова Рады Міністраў. Таксама будуць зачыненыя генконсульствы Беларусі ў Гданьску й Мілане. «Мы спынім працу яшчэ двух нашых замежных устаноў у некаторых краінах. Зараз рыхтуюцца адпаведныя рашэньні», – сказаў кіраўнік зьнешнепалітычнага ведамства.
Зь іншага боку, прапрацоўваецца адкрыцьцё новых амбасадаў у адной з краін Афрыкі і ў Эўропе. «Але ўсё гэта за кошт нашых унутраных рэсурсаў, а не павелічэньня колькасьці дыпляматычнай службы», – растлумачыў Уладзімір Макей.
«Мы не такая маштабная краіна, як Расея ці Кітай. Мы павінны вызначыцца выразна са сьпісам тых краін, узаемадзеяньне зь якімі прынясе для Беларусі вялікую аддачу. Гэты сьпіс быў складзены даўно. Але зараз мы старанна прааналізавалі нашу працу, узаемадзеяньне, супрацоўніцтва з гэтымі краінамі за мінулы пэрыяд і разумеем, што нам трэба ўдасканаліць некаторыя акцэнты », – растлумачыў міністар.
Ён удакладніў, што пасьля скарачэньня ў Беларусі будзе 66 замежных устаноў у 56 краінах.

Беларусь закрые генконсульствы ў Адэсе, Гданьску й Мілане, заявіў журналістам міністар замежных спраў Уладзімір Макей.

Паводле словаў міністра, у гэтым годзе адбудзецца закрыцьцё генконсульства ў Адэсе. З гэтай нагоды ўжо прынятая адпаведная пастанова Рады Міністраў.

Таксама будуць зачыненыя генконсульствы Беларусі ў Гданьску й Мілане. «Мы спынім працу яшчэ двух нашых замежных устаноў у некаторых краінах. Зараз рыхтуюцца адпаведныя рашэньні», – сказаў кіраўнік зьнешнепалітычнага ведамства.

Зь іншага боку, прапрацоўваецца адкрыцьцё новых амбасадаў у адной з краін Афрыкі і ў Эўропе. «Але ўсё гэта за кошт нашых унутраных рэсурсаў, а не павелічэньня колькасьці дыпляматычнай службы», – растлумачыў Уладзімір Макей.

«Мы не такая маштабная краіна, як Расея ці Кітай. Мы павінны вызначыцца выразна са сьпісам тых краін, узаемадзеяньне зь якімі прынясе для Беларусі вялікую аддачу. Гэты сьпіс быў складзены даўно. Але зараз мы старанна прааналізавалі нашу працу, узаемадзеяньне, супрацоўніцтва з гэтымі краінамі за мінулы пэрыяд і разумеем, што нам трэба ўдасканаліць некаторыя акцэнты», – растлумачыў міністар.

Ён удакладніў, што пасьля скарачэньня ў Беларусі будзе 66 замежных устаноў у 56 краінах.

белта/вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт