Logo Polskiego Radia
Print

Баранавіцкі назіральнік скардзіцца на ўтойваньне зьвестак пра пасады сябраў УВК

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 18.01.2018 10:13
Сяргей Гоўша: У чым жа заключаецца дэмакратызацыя гэтых выбараў у параўнаньні з папярэднімі?

Сяргей
Сяргей Гоўша

Баранавіцкі назіральнік скардзіцца на ўтойваньне зьвестак пра пасады сябраў УВК
Назіральнік кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” з Баранавіч Сяргей Гоўша накіраваў скаргу ў Цэнтральную выбарчую камісію. У ёй назіральнік выказвае сваё абурэньне адносна таго, што баранавіцкі гарвыканкам не друкуе на сваім сайце і ў газэтах інфармацыю аб месцах працы і пасадах сябраў тэрытарыяльных і ўчастковых камісій.
Назіральнік лічыць, што немагчымасьць даведацца пра месца працы сябраў камісій супярэчыць прынцыпам адкрытасьці і галоснасьці правядзеньня выбараў, а таксама не дае магчымасьці вызначыць, ці выконваецца патрабаваньне Выбарчага кодэкса, згодна з якім, дзяржаўныя служачыя ня могуць складаць больш за адну траціну складу камісіі.
“Поўныя сьпісы ўчастковых выбарчых камісій не друкуюцца выканкамамі ў прэсе таму, што складзеныя гэтыя камісіі з прадстаўнікоў адных працоўных калектываў. Спосабы вылучэньня розныя, а калектыў – адзін. Менавіта таму не ўключаюцца ва ўчастковыя камісіі “чужыя” сябры ад дэмакратычных партый і грамадзкіх арганізацый”, - адзначае незалежны назіральнік.
Для падмацаваньня сваіх слоў Сяргей Гоўша прыклаў да заявы параўнаўчы аналіз сямі выбарчых участкаў Баранавічаў з указаньнем месцаў працы сябраў камісій. З яго вынікае, што на гэтых участках у якасьці старшыняў участковых камісій абраны дырэктары школ, прадпрыемстваў і ўстаноў, а ў якасьці сябраў камісій – іх падначаленыя. Склад камісій 2018 года ў параўнаньні з папярэднімі гадамі амаль на 80-100% застаўся тым жа, што і раней.
Таму ў сваёй заяве Сяргей Гоўша пытаецца ў ЦВК, у чым жа заключаецца дэмакратызацыя гэтых выбараў у параўнаньні з папярэднімі. Таксама назіральнік нагадвае, што яшчэ падчас мінулых прэзыдэнцкіх і парлямэнцкіх выбарчых кампаній зьвяртаўся з заявамі да мясцовых уладаў і непасрэдна ў Цэнтрвыбаркам з просьбай друкаваць месцы працы і пасады сябраў выбарчых камісій, аднак станоўчых вынікаў гэта не прынесла.
"Праваабаронцы за свабодныя выбары"
....

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт