Logo Polskiego Radia
Print

Эўразьвяз мадэрнізуе памежныя пераходы «Брузгі» й «Бераставіца»

PR dla Zagranicy
Alaksandar Papko 16.01.2018 15:37
Мадэрнізацыя дазволіць скараціць час правядзеньня мытнага кантролю на польска-беларускай мяжы.
radyjo.net

У пунктах пропуску «Брузгі» й «Бераставіца» на беларуска-польскай мяжы ў 2018 годзе пройдзе мадэрнізацыя лякальных вылічальных сетак – паведамляе інфармагенцтва БЕЛТА.

Ўстаноўка сучаснага абсталяваньня на памежных пераходах стала магчымай, дзякуючы праграме трансгранічнага супрацоўніцтва Эўрапейскага зьвязу «Польшча-Беларусь-Украіна 2014-2020».

Як адзначаюць у Гарадзенскай рэгіянальнай мытні, мадэрнізацыя кампутарных сетак дазволіць у некалькі разоў павялічыць хуткасьць перадачы дадзеных і скараціць час правядзеньня мытнага кантролю. Узмоцніцца ўстойлівасьць кампутарных сыстэмаў, а таксама ахова пэрсанальных дадзеных асобаў, якія перасякаюць мяжу.

На памежных пераходах таксама будуць устаноўленыя новыя электрагенэратары, якія забясьпечаць бесьперабойную работу пунктаў пропуску падчас рамонтаў або аварыяў на электрасетках.

belta.by/ап

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт