Logo Polskiego Radia
Print

У 2017 годзе беларусы атрымалі па чэках Tax Free амаль 3,5 млн эўра

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 12.01.2018 10:48
Да гэтага выплаты па чэках Tax Free скарачаліся некалькі гадоў запар.
Здымак мае ілюстрацыйны характар.  
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Photo: pixabay.com/Creative Commons Public Domain CC0

У 2017 годзе беларусы атрымалі па чэках Tax Free у Тэхнабанку 3 млн 485,4 тыс. эўра, пра што распавялі ў банкаўскай установе. Гэтая сума атрымалася на 413 тыс. эўра больш, чым ў 2016 годзе.

За ўвесь мінулы год беларусы атрымалі 192,1 тыс. чэкаў Tax Free, большасьць з іх прыйшлося на самую буйную міжнародную кампанію па вяртаньню ПДВ Global Blue. Па іх беларускія грамадзяне змаглі атрымаць 3 млн 485,4 тыс. эўра, у тым ліку 3,198 мільёнаў эўра па чэках Global Blue.

Да гэтага выплаты па чэках Tax Free, якія атрымалі беларусы праз Тэхнабанк, скарачаліся некалькі гадоў запар. Так, калі ў 2013 і 2014 годзе беларусы забралі каля 5 млн эўра, то ў 2015 годзе гэтая лічба паменшылася роўна на 1 млн эўра. А ў мінулым годзе беларусы атрымалі і зусім крыху больш за 3 млн эўра.

Тэлеграф/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт