У Менску затрыманая група махляроў, якія інсцэнізавалі ДТЗ
PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska
11.01.2018 16:19
Падмяняючы найбольш дарагія запчасткі са сваіх машын на дэталі з аварыйнай і імітуючы ДТЗ, група здолела атрымаць 118 тысяч рублёў.
facebook.com
У Менску была затрыманая група аўтамахляроў, якія з 2016 года інсцэнізавалі ДТЗ з удзелам дарагіх аўтамабіляў, застрахаваных на вялікія сумы з мэтаю атрыманьня страхавых выплат, паведамляе Міністэрства ўнутраных спраў.
Група з пяці чалавек ад 27 да 44 год валодала двума аўтамабілямі «KIA Quoris», застрахаванымі паводле сыстэмы КАСКА. Трэцюю машыну гэтай жа маркі, але разьбітую, удзельнікі купілі ў Расеі.
Падмяняючы найбольш дарагія запчасткі са сваіх машын на дэталі з аварыйнай і імітуючы ДТЗ, ад ліпеня 2016 па кастрычнік 2017 група здолела атрымаць страхавых выплат на 118 тысяч рублёў. Усяго яны паўтарылі схему ажно пяць разоў.
Затрыманым пагражае пакараньне паводле часткі 4 артыкула 209 КК РБ «Махлярства зьдзейсьненае ў буйным памеры арганізаванай групай асоб» – ад трох да дзесяці год пазбаўленьня волі.
nn.by/яс