Logo Polskiego Radia
Print

Канцэрт польскай каляднай музыкі «Калядкі Паспяшальскіх» пройдзе ў Менску

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 10.01.2018 15:20
Два пакаленьні музыкантаў удзельнічаюць у аркестры, які складаецца з больш за 20 чалавек з аднолькавым прозьвішчам.
Плякат са старонкі Польскага інстытуту ў Менску

13 студзеня ў КЗ «Верхні горад» адбудзецца канцэрт польскай каляднай музыкі «Калядкі Паспяшальскіх». Уваход па запрашэньнях, якія можна атрымаць у Польскім Інстытуце ў Менску.
«Калядкі Паспяшальскіх» – гэта ўнікальная музычная зьява. Два пакаленьні музыкантаў удзельнічаюць у аркестры, які складаецца з больш за 20 чалавек з аднолькавым прозьвішчам. Калі на пачатку 90-х гадоў яны запісалі дыск з калядкамі, часткі сёньняшняга складу яшчэ нават не было на сьвеце. Сёньня Паспяшальскія таксама іграюць з дзецьмі, але колішнія хлопчыкі – гэта ўжо прафэсіянальныя музыканты, якія супрацоўнічаюць з выдатнымі артыстамі як Міхал Урбаняк, Voo Voo, 2TM, 23, Zakopower, Arka Noego, New Life M, Raz Dwa Trzy, Адам Струг, Daga Dana, Трыа Януша Прусіноўскага, Войцех Мазалеўскі і інш.
Гэта вялікая, таленавітая сям’я музыкантаў падрыхтавала на менскі канцэрт самыя прыгожыя калядкі і пастаралі ў аўтарскай апрацоўцы – ад вышуканых клясычных вэрсій праз фолк-вэрсіі па неверагодныя джазавыя і рок-аранжыроўкі. Арыгінальная аранжыроўка прычынілася да таго, што канцэрты Паспяшальскіх шмат разоў запісваліся для польскага тэлебачаньня, а іх калядкі пастаянна прысутнічаюць у рэпэртуары польскага радыё. Канцэрты ў Беларусі – частка міжнароднай канцэртнай трасы гурта.

Польскі Інстытут/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт