Logo Polskiego Radia
Print

Нацбанк адмяняе абмежаваньні па мэтавай куплі замежнай валюты

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 10.01.2018 11:09
Юрыдычныя асобы й прадпрымальнікі змогуць набываць валюту па неабходнасьці, якая вызначаецца імі самастойна.
pixabay.com/Public Domain CC0

Нацбанк адмяняе абмежаваньні па мэтавай куплі замежнай валюты
Юрыдычныя асобы й прадпрымальнікі змогуць набываць валюту па неабходнасьці, якая вызначаецца імі самастойна.
Нацыянальным банкам Беларусі прынятае рашэньне аб адмене абмежаваньняў па мэтавай куплі замежнай валюты юрыдычнымі асобамі й індывідуальнымі прадпрымальнікамі, паведамілі БелаПАН ва ўпраўленьні інфармацыі й грамадзкіх сувязяў Нацбанка.
Гэтае рашэньне прынятае „ў межах правядзеньня мерапрыемстваў па паэтапнай лібэралізацыі валютных адносін”.
Пастановай зацьверджаны аднолькавы парадак правядзеньня валютна-абменных апэрацый, што праводзяцца юрыдычнымі асобамі й індывідуальнымі прадпрымальнікамі на ўнутраным валютным рынку.
Так, юрыдычныя асобы — рэзыдэнты змогуць ажыцьцяўляць набыцьцё замежнай валюты па неабходнасьці, якая вызначаецца імі самастойна. Не ўсталёўваюцца таксама тэрміны выкарыстаньня набытай замежнай валюты. Аналягічны парадак зьдзяйсьненьня валютна-абменных апэрацый будзе дзейнічаць і для індывідуальных прадпрымальнікаў.
У адпаведнасьці з новымі правіламі пры куплі замежнай валюты юрыдычныя асобы й індывідуальныя прадпрымальнікі абавязаныя будуць паказваць код накіраваньня выкарыстаньня набыванай замежнай валюты. Пры гэтым, адзначаюць у Нацбанку, указаньне гэтых кодаў „будзе насіць выключна статыстычны характар і не будзе абмяжоўваць выкарыстаньне набытай замежнай валюты па іншых накіраваньнях”.
Варта адзначыць, што мэтавая купля замежнай валюты дзейнічае ў Беларусі з 1990-х гадоў. Прадпрыемствы й індывідуальныя прадпрымальнікі могуць купіць замежную валюту на ўнутраным рынку толькі на пэўныя мэты.
У прыватнасьці, дазволена купляць валюту для выкананьня абавязацельстваў перад нерэзыдэнтамі, але пры гэтым не дапускаецца набыцьцё замежнай валюты для яе разьмяшчэньня ва ўклад. Купля замежнай валюты для разьлікаў з рэзыдэнтамі таксама абмежаваная. Купіць замежную валюту на ўнутраным рынку юрыдычныя асобы да гэтага часу могуць толькі для выплаты супрацоўнікам камандзіровачных расходаў, а таксама для разьлікаў з банкам па пагашэньні крэдытаў.
Пасьля адмены мэтавай куплі прадпрыемствы й індывідуальныя прадпрымальнікі змогуць купляць замежную валюту ў неабмежаваным аб`ёме і распараджацца ёю, як пажадаюць.
Акрамя таго, у 2018 годзе ў Беларусі плянуюць цалкам адмовіцца ад абавязковага продажу валютнай выручкі. Як паведамлялася раней, 1 кастрычніка нарматыў абавязковага продажу замежнай валюты ў Беларусі быў паніжаны з 20% да 10%.
belapan.com/аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт