Летась беларусы прадалі банкам на $2,2 млрд больш, чым купілі
Насельніцтва Беларусі выступае чыстым прадаўцом замежнай валюты з пачатку 2016 году.
Паводле вынікаў 2017 году ў Беларусі захавалася тэндэнцыя чыстага продажу насельніцтвам наяўнай замежнай валюты. Насельніцтва застаецца чыстым прадаўцом 23 месяцы запар, сьведчаць зьвесткі Нацыянальнага банка.
За студзень—сьнежань мінулага году насельніцтва Беларусі прадало банкам наяўнай замежнай валюты 7 млрд 210 млн даляраў ЗША ў эквіваленце, а купіла ў банкаўскіх установах 4 млрд 989 млн даляраў.
Такім чынам, чысты продаж наяўнай замежнай валюты фізычнымі асобамі склаў 2 млрд 220 млн даляраў. З улікам безнаяўнай валюты чысты продаж валюты насельніцтвам быў крыху меншы — 1 млрд 758 млн даляраў у эквіваленце.
Разам з тым у сьнежні насельніцтва Беларусі зьнізіла чысты продаж валюты да мінімуму: у апошнім месяцы году беларусы прадалі наяўнай валюты ўсяго на 22 млн даляраў больш, чым купілі.
Раней штомесячныя аб’ёмы чыстага продажу былі прыкладна ў дзесяць разоў большыя. Насельніцтва Беларусі выступае чыстым прадаўцом замежнай валюты з пачатку 2016 году.
Эканамісты Нацбанка тлумачаць гэта тым, што за кошт раней назапашаных зьберажэньняў людзі імкнуцца падтрымліваць спажываньне на больш высокім узроўні, чым можа разьлічваць з улікам наяўных даходаў.
1 чэрвеня 2017 году ў Беларусі было адмененае патрабаваньне рэгістрацыі банкамі пашпартных зьвестак фізычных асоб, якія набываюць замежную валюту. Рашэньне аб лібэралізацыі валютнага рэжыму было прынятае зь ініцыятывы Нацбанка з улікам стабільнай сытуацыі на ўнутраным валютным рынку.
belapan.com/racyja.com/аз
Паводле вынікаў 2017 году ў Беларусі захавалася тэндэнцыя чыстага продажу насельніцтвам наяўнай замежнай валюты. Насельніцтва застаецца чыстым прадаўцом 23 месяцы запар, сьведчаць зьвесткі Нацыянальнага банка.
За студзень-сьнежань мінулага году насельніцтва Беларусі прадало банкам наяўнай замежнай валюты 7 млрд 210 млн даляраў ЗША ў эквіваленце, а купіла ў банкаўскіх установах 4 млрд 989 млн даляраў.