У Беларусі пачынаецца рэгістрацыя кандыдатаў у дэпутаты мясцовых Саветаў 
                
                        PR dla Zagranicy
                    
                        Anna Zadrożna
                        
                        09.01.2018 13:11
                    
                    Апошні дзень падачы дакумэнтаў для рэгістрацыі кандыдатаў  у дэпутаты быў напярэдадні, 8 студзеня. 
                
Photo: pixabay.com/CC0 Public Domain
                     
У Беларусі пачынаецца рэгістрацыя кандыдатаў у дэпутаты мясцовых Саветаў 
Апошні дзень падачы дакумэнтаў для рэгістрацыі кандыдатаў  у дэпутаты быў напярэдадні, 8 студзеня. 
9 студзеня пачынаецца рэгістрацыя кандыдатаў у дэпутаты мясцовых Саветаў. Гэты этап выбарчай кампаніі працягнецца па 18 студзеня.
 
Апошні дзень падачы дакумэнтаў для рэгістрацыі кандыдатаў  у дэпутаты быў напярэдадні, 8 студзеня. 
У ЦВК пакуль што ня могуць назваць дакладную колькасьць чалавек, якія падалі дакумэнты для рэгістрацыі кандыдатамі ў дэпутаты. Гэтая лічба будзе названая празь некалькі дзён, бо патрэбны час, каб сабраць усе зьвесткі з рэгіёнаў і аб'яднаць іх. Паводле інфармацыі на канец сьнежня 2017 году, кандыдатамі ў дэпутаты мясцовых Саветаў вылучыліся больш за 7700 чалавек.
Пасьля рэгістрацыі пачнецца перадвыбарная агітацыя, якая працягнецца па 17 лютага ўключна. А 18 лютага пройдуць мясцовыя выбары.
Беларусам належыць выбраць крыху больш за 18 тысяч дэпутатаў розных узроўняў. На папярэдніх мясцовых выбарах у 2014 годзе на дэпутацкія крэслы прэтэндавалі 22,7 тысячы кандыдатаў.
belta.by/euroradio.fm/аз
 9 студзеня пачынаецца рэгістрацыя кандыдатаў у дэпутаты мясцовых Саветаў. Гэты этап выбарчай кампаніі працягнецца па 18 студзеня. Апошні дзень падачы дакумэнтаў для рэгістрацыі кандыдатаў  у дэпутаты быў напярэдадні, 8 студзеня. 
У ЦВК пакуль што ня могуць назваць дакладную колькасьць чалавек, якія падалі дакумэнты для рэгістрацыі кандыдатамі ў дэпутаты. Гэтая лічба будзе названая празь некалькі дзён, бо патрэбны час, каб сабраць усе зьвесткі з рэгіёнаў і аб'яднаць іх.
Паводле інфармацыі на канец сьнежня 2017 году, кандыдатамі ў дэпутаты мясцовых Саветаў вылучыліся больш за 7700 чалавек.