Logo Polskiego Radia
Print

СК чарговы раз працягнуў расьсьледаваньне зьнікненьня Юрыя Захаранкі

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 08.01.2018 17:09
Камітэт па правах чалавека ААН абавязаў Беларусь давесьці да канца справу Юрыя Захаранкі.
Photo:nv-online.info

Сьледчы камітэт чарговы раз працягнуў расьсьледаваньне зьнікненьня Юрыя Захаранкі
Сьледчы камітэт працягнуў тэрмін папярэдняга расьсьледаваньня крымінальнай справы па факце зьнікненьня Юрыя Захаранкі да 24 сакавіка.
Як паведаміў БелаПАН праваабаронца Алег Воўчак, прадстаўнік жонкі зьніклага экс-міністра ўнутраных спраў Вольгі Захаранкі, якая атрымала палітычны прытулак у Нямеччыне, аб гэтым яго апавясьціў СК.
«Аб выніках расьсьледаваньня вам будзе паведамлена дадаткова», – гаворыцца ў кароткім паведамленьні СК на імя Воўчака. Сам праваабаронца перакананы, што ніхто нічога не праводзіць.
Камітэт па правах чалавека ААН абавязаў Беларусь давесьці да канца справу Юрыя Захаранкі.
«Некалькі месяцаў таму газэта «Народная воля» апублікавала матэрыял, што ёсьць людзі, якія гатовыя распавесьці пра абставіны выкраданьня Юрыя Захаранкі. Але пасьля выхаду таго артыкула так ніхто і не зацікавіўся новымі абставінамі. Выснова адна – няма задачы ў сьледзтва завяршыць гэтую справу і накіравалі яе ў суд. На жаль, працэдура падаўжэньня расьсьледаваньня будзе і далей выкарыстоўвацца да выбараў новага прэзыдэнта краіны», – сказаў Воўчак.
Былы міністар унутраных спраў Юры Захаранка, сышоўшы ў апазыцыю, у 1998 годзе ўзначаліў камітэт па бясьпецы ценявога ўрада. Вясной 1999 года актыўна ўдзельнічаў у арганізаванай апазыцыяй кампаніі па выбарах прэзыдэнта. Увайшоў у каманду экс-прэм'ера Міхаіла Чыгіра. 7 траўня 1999 году пры нявысьветленых абставінах зьнік у цэнтры Менска.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт