Logo Polskiego Radia
Print

Палітвязень Жамчужны ня можа разьлічваць на ўмоўна-датэрміновае вызваленьне

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 08.01.2018 16:11
Міхаілу Жамчужнаму паведамілі, што ён «ня стаў на шлях выпраўленьня».
фота: ПЦ Вясна

Палітвязень Жамчужны ня можа разьлічваць на ўмоўна-датэрміновае вызваленьне
Праваабарончаму цэнтру «Вясна» стала вядома, што яшчэ ў пачатку сьнежня 2017 года палітвязень Міхаіл Жамчужны быў выкліканы адміністрацыяй калёніі №9 у Горках, дзе ён адбывае пакараньне, дзе яму паведамілі, што, паколькі ён «ня стаў на шлях выпраўленьня», то ня будзе прадстаўлены на ўмоўна-датэрміновае вызваленьне альбо на замену пакараньня на больш мяккае. Палітвязень расьпісаўся ў адпаведным уведамленьні.
Спагнаньні адміністрацыя калёніі ў Горках пачала выносіць Міхаілу Жамчужнаму за адмовы пераходзіць у атрад, сфармаваны са зьняволеных з «нізкім статусам». У сваіх тлумачальных, якія палітвязень прадстаўляе падчас атрыманьня спагнаньняў, ён указвае на сапраўдныя прычыны адмоваў «сьледаваць у атрад» і патрабуе пераводу яго ў бясьпечнае месца. Пры гэтым на заявы Міхаіла Жамчужнага аб зьмяшчэньні ў бясьпечнае месца адміністрацыя па-ранейшаму не рэагуе.
Заснавальнік «Платформ Інавэйшн» Міхаіл Жамчужны ў ліпені 2015 года быў асуджаны Віцебскім абласным судом на 6 гадоў пазбаўленьня волі ў калёніі строгага рэжыму. 23 кастрычніка судовая калегія па крымінальных справах Вярхоўнага суда разгледзела касацыйную скаргу і прызначыла Жамчужнаму больш строгае пакараньне – шэсьць з паловай гадоў пазбаўленьня волі.
Ён быў прызнаны вінаватым у падбухторваньні да наўмыснага разгалошваньня зьвестак, якія складаюць службовую таямніцу; незаконным набыцьці і збыце спэцыяльнага тэхнічнага сродку, прызначанага для сакрэтнага атрыманьня інфармацыі, у тым ліку – паўторна; дачы хабару і дачы хабару паўторна.
Беларускімі праваабаронцамі Міхаіл Жамчужны прызнаны палітычным зьняволеным.

Вясна/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт