Logo Polskiego Radia
Print

Кліматычная зіма ў Беларусі наступіць літаральна ў бліжэйшыя дні

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 08.01.2018 13:10
2017 год скончыўся анамальна цёплым сьнежнем, калі тэмпэратура была вышэй за кліматычную норму на 3,9 градуса.
photo: pixabay.com/Creative Commons Public Domain CC0

Кліматычная зіма ў Беларусі наступіць літаральна ў бліжэйшыя дні – Белгідрамэт
Кліматычная зіма ў Беларусі пачнецца ў студзені, паведаміла начальнік аддзела клімату Рэспубліканскага цэнтра па гідрамэтэаралёгіі, кантролі радыеактыўнага забруджваньня і маніторынгу навакольнага асяродзьдзя Мінпрыроды (Белгідрамэт) Алена Камароўская на прэс-канфэрэнцыі ў панядзелак у Менску.
«2017 год скончыўся анамальна цёплым сьнежнем, калі тэмпэратура паветра склала 0,6 градуса, што вышэй за кліматычную норму на 3,9 градуса. Такі і больш цёплы сьнежань бывае прыкладна адзін раз у 15 гадоў (...). Кліматычная зіма 2017/2018 года пачнецца толькі ў студзені», – сказала А. Камароўская.
«Падобна на тое, што кліматычная зіма наступіць літаральна ў гэтыя дні, можа быць нават сёньня, калі сярэднесутачная тэмпэратура ўстойліва пяройдзе праз 0 градусаў і пратрымаецца некалькі дзён», – заўважыла першы намесьнік начальніка Белгідрамэта Марыя Гермянчук.
Ці будуць моцныя маразы на Вадохрышча, сыноптыкі гатовыя будуць сказаць не раней чым за 5 дзён да гэтай даты, дадала М. Гермянчук.

Інтэрфакс/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт