Logo Polskiego Radia
Print

Менчука асудзілі за рэпост ва УКантакце інфармацыі пра акцыю «Ланцуг памяці»

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 04.01.2018 11:12
Ігара Клешчука абвінавацілі «ў публічным закліку да правядзеньня пікетаваньня з парушэньнем устаноўленага парадку».
Photo: pixabay.com/Creative Commons Public Domain CC0

Менчука асудзілі за рэпост ва УКантакце інфармацыі пра кастрычніцкую акцыю «Ланцуг памяці»
Суд прызнаў Ігара Клешчука, адміністратара «Групы Дармаедаў і Сацыяльных Утрыманцаў» у сацыяльнай сетцы УКантакце, вінаватым «у публічным закліку да правядзеньня пікетаваньня з парушэньнем устаноўленага парадку» і на падставе часткі 1 артыкула 23.34 Кодэкса аб адміністратыўных правапарушэньнях аштрафаваў на 30 базавых велічынь, што склала 690 рублёў. Прычынай для адміністратыўнага перасьледу паслужыў рэпост інфармацыі аб правядзеньні 29 кастрычніка ля будынка КДБ па праспэкце Незалежнасьці акцыі «Ланцуг памяці».
Адміністратыўны працэс у судзе Кастрычніцкага раёна Менска адбыўся 28 сьнежня, пастанову пра штраф вынес судзьдзя Сяргей Л.А.
Ігар Кляшчук, які зьвярнуўся да праваабаронцаў «Вясны» па дапамогу ў абскарджаньні пастановы суда, распавёў, што перад затрыманьнем супрацоўнікі міліцыі правялі ў яго дома «агляд» (але ж па форме гэта быў вобшук), у выніку якога забралі кампутэрную тэхніку. Пры гэтым свой візыт праваахоўнікі тлумачылі наяўнасьцю інфармацыі аб дачыненьні Клешчука да незаконнага абароту наркатычных сродкаў. Але ў далейшым, па словах сацыяльнага актывіста, стала ясна, што насамрэч іх цікавіла інфармацыя пра вулічныя акцыі, якія праходзілі ў Менску ў 2017 годзе.
Працэдуру агляду Ігар Кляшчук абскарджвае асобна.

Суд прызнаў Ігара Клешчука, адміністратара «Групы Дармаедаў і Сацыяльных Утрыманцаў» у сацыяльнай сетцы УКантакце, вінаватым «у публічным закліку да правядзеньня пікетаваньня з парушэньнем устаноўленага парадку» і на падставе часткі 1 артыкула 23.34 Кодэкса аб адміністратыўных правапарушэньнях аштрафаваў на 30 базавых велічынь, што склала 690 рублёў. Прычынай для адміністратыўнага перасьледу паслужыў рэпост інфармацыі аб правядзеньні 29 кастрычніка ля будынка КДБ па праспэкце Незалежнасьці акцыі «Ланцуг памяці».

Адміністратыўны працэс у судзе Кастрычніцкага раёна Менска адбыўся 28 сьнежня, пастанову пра штраф вынес судзьдзя Сяргей Л.А.Ігар Кляшчук, які зьвярнуўся да праваабаронцаў «Вясны» па дапамогу ў абскарджаньні пастановы суда, распавёў, што перад затрыманьнем супрацоўнікі міліцыі правялі ў яго дома «агляд» (але ж па форме гэта быў вобшук), у выніку якога забралі кампутэрную тэхніку. Пры гэтым свой візыт праваахоўнікі тлумачылі наяўнасьцю інфармацыі аб дачыненьні Клешчука да незаконнага абароту наркатычных сродкаў. Але ў далейшым, па словах сацыяльнага актывіста, стала ясна, што насамрэч іх цікавіла інфармацыя пра вулічныя акцыі, якія праходзілі ў Менску ў 2017 годзе.

Працэдуру агляду Ігар Кляшчук абскарджвае асобна.

Вясна/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт