Logo Polskiego Radia
Print

На беларуска-латвійская мяжы пачнуць будаваць агароджу

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 03.01.2018 16:02
Да канца 2020 года Латвія мае намер умацаваць і ўладкаваць дзяржаўную мяжу з Расеяй і Беларусьсю.
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo: pixabay.com/Creative Commons Public Domain CC0

У гэтым годзе Латвія плянуе пачаць будаўніцтва плота на мяжы з Беларусьсю
Да канца 2020 года Латвія мае намер умацаваць і ўладкаваць дзяржаўную мяжу з Расеяй і Беларусьсю, заявіў міністар унутраных спраў Латвіі Рыхардс Казлоўскіс латвійскаму тэлеканалу LNT.
«У гэтым годзе, у адпаведнасьці з праектам, мы павінны скончыць узьвядзеньне так званага плота на мяжы з Расеяй агульнай даўжынёй 93 кілямэтры, – цытуе ТАСС кіраўніка латвійскага МУС. – У пачатку гэтага года павінна завяршыцца распрацоўка тэхнічнага праекта і пачацца ўладкаваньне мяжы з Беларусьсю. У маім бачаньні, да 2020 года ўключна мы павінны скончыць працы на ўсходняй мяжы як з Расеяй, так і з Беларусьсю».
Даўжыня плота на мяжы з Беларусьсю складзе 120 км. Агульны кошт гэтага праекта ацэньваецца ў 9,6 млн эўра.
Рашэньне аб узьвядзеньні агароджы на ўчастках мяжы з Беларусьсю і Расеяй Латвія прыняла ў 2015 годзе з мэтай абмежаваньня патоку нелегальных мігрантаў. Агульная даўжыня плота на мяжы з Расеяй складзе каля 90 км. Вышыня такога плота з улікам калючага дроту складзе 2,7 м, на ім будуць устаноўлены камэры відэаназіраньня і датчыкі руху. Кошт праекта – 17 млн эўра.

БелаПАН/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт