Logo Polskiego Radia
Print

Беларусь захоўвае лідарства па абясцэньваньні валюты

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 02.01.2018 15:48
Гістарычны максымум курсу даляра без уліку дэнамінацыяў складае 220.690.000 рублёў.
pixabay.com

Беларусь захоўвае лідарства сярод былых савецкіх рэспублік паводле абясцэньваньня нацыянальнай валюты. Паводле ступені дэвальвацыі валюты ў адносінах да даляраў ЗША ў першай пяцёрцы Беларусь, Туркмэністан, Узбэкістан, Украіна ды Грузія. Далей ідуць Таджыкістан, Казахстан, Армэнія, Азэрбайджан, Расея, Малдова і Кыргызстан. На апошніх месцах Летува, Эстонія ды Латвія.

Беларуская валюта абясцэнілася ў адносінах да даляраў у 22,6 разы больш, чым грошы Туркмэністана ды ў больш чым паўтара мільёна разоў больш, чым валюта Эстоніі або Латвіі.

Гістарычны максымум афіцыйнага курсу даляра ў Беларусі без уліку ўсіх трох дэнамінацыяў (1994 г., 2000. і 2016 гадоў) складае 220.690.000 рублёў (11 лютага 2016 года).

Неабходна адзначыць, што ў Прыднястроўі – з афіцыйна не прызнанай грашовай адзінкай – курс даляра без уліку дэнамінацый 1994 году (у тысячу разоў) і 2001-га (у мільён) складае 15.500.000.000 рублёў, або ў 78,6 разы больш, чым у Беларусі.

Навіны/нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт