Logo Polskiego Radia
Print

Беларуская міліцыя перайшла на ўзмоцнены рэжым нясеньня службы

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 31.12.2017 12:15
У такім рэжыме сілы правапарадку будуць працаваць да 2 студзеня.
youtube.com/screen

31 сьнежня ў сувязі з навагоднімі сьвятамі міліцыя Беларусі перайшла на ўзмоцнены варыянт нясеньня службы. У такім рэжыме сілы правапарадку будуць працаваць да 2 студзеня.

У месцах правядзеньня сьвяточных гуляньняў будзе арганізаваны прапускны рэжым. Напярэдадні іх агляд правядуць сапёрна-піратэхнічныя групы.

Для асабістага нагляду грамадзян i iх рэчаў будуць абсталяваны кантрольна-прапускныя пункты.

Рух грузавікоў у раёне месцаў масавых мерапрыемстваў будзе абмежаваны. Таксама будзе блякаваны іх пад'езд да гэтых месцаў.

naviny.by/яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт