На час навагодніх сьвятаў БЧ прызначыла 77 дадатковых цягнікоў
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
30.12.2017 16:44
Падрабязную інфармацыю можна атрымаць на сайце БЧ, у чыгуначных касах і па тэлефонах даведачных службаў.
Photo: Free-Photos/pixabay.com/CC0 Public Domain
Беларуская чыгунка ў дні навагодніх і калядных сьвятаў прызначыла 77 дадатковых цягнікоў міжнародных і міжрэгіянальных ліній.
Як паведамляе прэс-служба БЧ, з 29 сьнежня па 13 студзеня ў міжнародных зносінах будуць дадаткова курсіраваць 25 цягнікоў па найбольш запатрабаваных маршрутах: Менск — Масква — Менск, Менск — Санкт-Пецярбург — Менск, Масква — Брэст — Смаленск, Баранавічы — Масква — Баранавічы, Львоў — Менск, Калінінград — Масква — Калінінград, Санкт-Пецярбург — Бранск.
У міжрэгіянальных зносінах на гэты час прызначаныя 52 дадатковыя цягнікі па маршрутах Менск — Гомель — Менск, Менск — Брэст — Менск, Віцебск — Менск — Віцебск, Магілёў — Гомель — Магілёў, Віцебск — Брэст — Віцебск, Козенкі — Менск — Козенкі.
Больш падрабязную інфармацыю пра час адпраўленьня прызначаных дадатковых цягнікоў можна атрымаць на сайце Беларускай чыгункі, а таксама ў чыгуначных касах і па тэлефонах даведачных службаў.
belapan.com/аз