Мінімальная зарплата ў Беларусі з 1 студзеня вырасьце з 265 да 305 рублёў
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
30.12.2017 11:17
Памер сярэдняй зарплаты з пачатку 2017 году не індэксаваўся ў сувязі зь нізкім узроўнем інфляцыі.
Photo: pixabay.com/CC0 Public Domain
У Беларусі з 1 студзеня 2018 году зьмяняецца памер мінімальнай заработнай платы — яна падвышаецца з 265 да 305 рублёў, паведамляе прэс-служба Міністэрства працы й сацыяльнай абароны.
Павышэньне мінімальнай зарплаты зацьверджанае пастановай урада ад 28 сьнежня № 1022.
У міністэрстве нагадалі, што наймальнік абавязаны прымяняць мінімальную заработную плату (месячную й гадзінную) у якасьці ніжэйшай мяжы аплаты працы работнікаў за працу ў нармальных умовах на працягу нармальнай працягласьці працоўнага часу пры выкананьні абавязкаў работніка, што вынікаюць з заканадаўства, лякальных нарматыўных прававых актаў і працоўнага дагавора.
Пры гэтым мінімальная заработная плата (месячная й пагадзінная) прымяняецца з улікам адпрацаванага працоўнага часу. Калектыўнай дамовай пры гэтым можа быць устаноўлены іншы памер месячнай мінімальнай зарплаты, але не ніжэйшы за памер, устаноўлены ўрадам.
Памер сярэдняй зарплаты з пачатку 2017 году складаў 265 рублёў і на працягу году не індэксаваўся ў сувязі зь нізкім узроўнем інфляцыі.
belapan.com/аз