Logo Polskiego Radia
Print

Беларускіх фэрмэраў западозрылі ў ввозе ў РФ «санкцыёнкі»

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 29.12.2017 16:00
З 29 сьнежня 2017 г. Расея не прымае прадукцыю з ФХ «Брадок».
pixabay.com/Public Domain CC0

Рассельгаснагляд западозрыў беларускую фэрмэрскую гаспадарку “Брадок” у пастаўках забароненай прадукцыі расьлінаводства ў Расею і забараніў увоз яго прадукцыі.

З 15 па 22 сьнежня былі затрыманыя сем аўтамабіляў з немаркіраванай прадукцыяй – 16 т гранатаў, 105 т памідораў, 1,4 т памідораў чэры, 6 т кабачкоў і 8 т перцу.

У ходзе праверкі высьветлілася, што ў пяці машынах на ўпакоўцы памідораў, кабачкоў, перцу стаяла маркіроўка турэцкіх прадпрыемстваў, якія не маюць права на пастаўкі прадукцыі ў Расею. У двух іншых машынах разам з маркіроўкай турэцкіх прадпрыемстваў была выяўлена маркіроўка беларускага вытворцы «ФХ Брадок» (Менская вобласьць).

«Па наяўнай у Рассельгаснаглядзе інфармацыі, беларускае прадпрыемства «ФХ Брадок» не зьяўляецца вытворцам памідораў і тым больш вытворцам гранатаў», - гаворыцца ў паведамленьні.

Рассельгаснагляд праінфармаваў беларускую службу па каранціну расьлін аб забароне з 29 сьнежня 2017 года паставак прадукцыі з ФХ «Брадок».

naviny.by/яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт