Збор сродкаў на памятную дошку Васілю Быкаву завершаны
PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska
29.12.2017 14:55
Дошка будзе ўсталяваная на доме ў Менску, дзё пісьменнік пражыў больш за 20 гадоў.
Фото Юрыя Шэпелева, "Народныя навіны Віцебска". news.vitebsk.cc
Ініцыятар збору, Глеб Лабадзенка паведаміў у сваім фэйсбуку, што за пяць дзён сабралі грошы на мемарыяльную дошку ў гонар Васіля Быкава. Прычым віцебская фірма «Рубікон», што займаецца вытворчасцю лекаў, дала 68% сродкаў.
Дошка будзе ўсталяваная на доме ў Менску, дзё пісьменнік пражыў больш за 20 гадоў.
За 5 дзён 60 чалавек ахвяравалі 32% неабходных сродкаў. Дырэктар віцебскай фірмы «Рубікон» Віктар Фарбер выказаў гатоўнасьць аплаціць усю суму, якой не хапае. Такім чынам, фірма «Рубікон» пакрыла 68% неабходных сродкаў, - паведаміў Глеб Лабадзенка.
Такім чынам, збор сродкаў на памятную дошку Васілю Быкаву завершаны, цяпер пачынаецца працэдура ўзгадненьня і стварэньня дошкі. Лабадзенка спадзяецца, што да канца 2018 году дошка будзе ўсталяваная.
nn.by/яс