Logo Polskiego Radia
Print

Менск заключыў кантракт на пастаўку ядзернага паліва

PR dla Zagranicy
Alaksandar Papko 28.12.2017 14:17
Першыя цеплавыдзяляльныя элемэнты для атамнай станцыі прыбудуць з Расеі ўжо ў 2018 годзе.
Беларуская АЭС падчас будаўніцтва, восень 2017 году Беларуская АЭС падчас будаўніцтва, восень 2017 году Włodzimierz Pac/Polskie Radio

Кіраўніцтва кампаніі «ТВЭЛ» – падразьдзяленьня карпарацыі «Росатом», якое займаецца пастаўкай паліўных элемэнтаў – і адміністрацыя Беларускай АЭС заключылі кантракт на пастаўку ядзернага паліва. Пра гэта паведамляе інфармагенцтва БелаПАН. Цеплавыдзяляльныя элемэнты будуць пастаўленыя на два энэргаблёкі атамнай электрастанцыі ў Астраўцы.

Першая пастаўка ядзернага паліва на БелАЭС чакаецца ў канцы 2018 году. Увод у эксплюатацыю першага энергаблёка заплянаваны на 2019 г., другога – на 2020-ы.

Кампанія «ТВЭЛ» забясьпечвае ядзерным палівам 75 энэргетычных блёкаў у Расеі й трынаццаці дзяржавах Эўропы й Азіі. Яна пастаўляе паліўныя стрыжні на 30 дасьледчых рэактараў у сьвеце, а таксама на ўсе транспартныя рэактары расейскага атамнага флёту.

naviny.by/ап

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт