Logo Polskiego Radia
Print

БХД заклікае Эўразьвяз да крытычнага дыялёгу зь Беларусьсю

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 23.12.2017 15:32
БХД лічыць неабходным падтрымліваць крытычны дыялёг з прадстаўнікамі беларускіх уладаў «для прасоўваньня дэмакратычных рэформаў».
Мітынгоўцы са сьцягамі Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі (БХД)Мітынгоўцы са сьцягамі Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі (БХД)bchd.info

Аргкамітэт па стварэньні партыі «Беларуская хрысьціянская дэмакратыя» «вітае палітыку адкрытасьці Эўразьвязу й дэмакратычных краін да Беларусі, але разам з тым заклікае да правядзеньня крытычнага дыялёгу, заснаванага на каштоўнасьцях і прыярытэце правоў чалавека». Пра гэта гаворыцца ў заяве дэлегатаў зьезда БХД, які прайшоў 23 сьнежня ў Менску.

БХД таксама лічыць неабходным падтрымліваць крытычны дыялёг з прадстаўнікамі беларускіх уладаў «для прасоўваньня дэмакратычных рэформаў, правядзеньня свабодных і справядлівых выбараў у Беларусі», заклікаючы распрацаваць «ясную дарожную карту перамоў Беларусь – Захад з удзелам незалежнага грамадзтва й палітычнай апазыцыі».

У зьезьдзе БХД удзельнічала 110 дэлегатаў з розных рэгіёнаў Беларусі. Па рашэньні зьезду аргкамітэт па стварэньні партыі «Беларуская хрысьціянская дэмакратыя» ў сёмы раз падасьць дакумэнты на афіцыйную рэгістрацыю ў Міністэрства юстыцыі. Раней БХД шэсьць разоў беспасьпяхова спрабавала зарэгістравацца ў Мінюсьце ў якасьці палітычнай партыі.

паводле белапан/вс

фота мае ілюстрацыйны характар

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт