У Менску адкрыецца рэзыдэнцыя Дзеда Мароза
PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak
22.12.2017 12:14
У рэзыдэнцыі будзе ўсталяваная адмысловая скрыня, у якую дзеці змогуць пакласьці навагоднія лісты.
www.pixabay.com/Monika/CC0 Creative Commons
У менскім гандлёва-забаўляльным цэнтры «Тытан« заўтра адкрыецца рэзыдэнцыя Дзеда Мароза з «зачараванай» паштовай скрыняй. Бацькі змогуць папрасіць казачнага пэрсанажа ўручыць дзіцяці загадзя падрыхтаваны падарунак або прыняць ад яго ліст з просьбамі на Новы год.
Рэзыдэнцыя Дзеда Мароза зойме трэці паверх гандлёвага цэнтра. У ёй будзе адноўленая атмасфэра казачнага маёнтку з тронам, елкай, мяшком з падарункамі і іншымі атрыбутамі сьвята.
У рэзыдэнцыі будзе ўсталяваная адмысловая скрыня, у якую дзеці змогуць пакласьці навагоднія лісты. Пры жаданьні іх таксама можна будзе перадаць у рукі Дзеду Марозу. Калі пакінуць нумар тэлефона, на Новы год прыйдзе асабістае смс-віншаваньне.
БДГ/нг