Беларуска прызнаная самай прыгожай замужняй жанчынай сьвету
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Natalia  Szymkowiak
                        
                        22.12.2017 14:31
                    
                                 
                
                
                    На міжнародным конкурсе «Місіс Зямны шар 2017» у Кітаі Алена Піваварава прадстаўляла Беларусь.
                
                
                    
                        
Belta.by
                     
                
                
                
               
                
                         Тытул самай прыгожай замужняй жанчыны плянеты прысуджаны беларусцы Алене Піваваравай, якая прадстаўляла Беларусь на міжнародным конкурсе прыгажосьці «Місіс Зямны шар 2017» (Mrs.Globe) у Кітаі.
Алена з Менску, скончыла БДПУ імя. М. Танка, настаўнік-дэфэктоляг дзіцячага сада, шматдзетная маці. Цяпер яна знаходзіцца ў адпачынку па апецы над дзіцём. У конкурсе ў Кітаі Алена была лідарам глядацкага онлайн-галасаваньня. З конкурсу для замужніх жанчын «Місіс Зямны шар 2017», дзе канкуравалі прадстаўніцы больш чым 70 краін свету, Алена Піваварава вярнулася з тытулам «Самая прыгожая жанчына» (Most Beautiful Woman).
У мінулым годзе пераможцай конкурсу «Місіс Зямны шар» стала таксама беларуска – Сьвятлана Кузьняцова.
Белта/нг