Logo Polskiego Radia
Print

У Беларусі павялічылі квоты на вытворчасьць алкагольных напіткаў

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 22.12.2017 09:02
Квоты на вытворчасьць пладова-ягадных він павялічыліся ажно на 80%.
pixabay.com/Public Domain CC0

У Беларусі квоты на вытворчасьць пладова-ягадных він павялічылі ажно на 80%. Савет міністраў сваёй пастановай № 971 ад 19 сьнежня ўстанавіў квоты на вытворчасьць у 2018 годзе алькагольнай прадукцыі, прызначанай для рэалізацыі на тэрыторыі краіны. У дакумэнце таксама адзначаецца, што вытворчасьць гарэлкі і лікёра-гарэлачных вырабаў у параўнаньні з папярэднім годам павялічаная на 2%, тэкілы – на 3,4%, каньякоў – на 6,1%, кальвадаса – на 33,3%, рому – на 55,6%.
Адначасова на 51,4% зьменшаныя квоты на выпуск гарэлкі фруктовай, на 54,5% – гарэлкі вінаграднай, на 17,6% – напіткаў вінных асаблівых. Вытворчасьць пеністага віна захаваецца на ўзроўні 2017 года.

У Беларусі квоты на вытворчасьць пладова-ягадных він павялічылі ажно на 80%. Савет міністраў сваёй пастановай № 971 ад 19 сьнежня ўстанавіў квоты на вытворчасьць у 2018 годзе алькагольнай прадукцыі, прызначанай для рэалізацыі на тэрыторыі краіны.

У дакумэнце таксама адзначаецца, што вытворчасьць гарэлкі і лікёра-гарэлачных вырабаў у параўнаньні з папярэднім годам павялічаная на 2%, тэкілы – на 3,4%, каньякоў – на 6,1%, кальвадаса – на 33,3%, рому – на 55,6%.

Адначасова на 51,4% зьменшаныя квоты на выпуск гарэлкі фруктовай, на 54,5% – гарэлкі вінаграднай, на 17,6% – напіткаў вінных асаблівых. Вытворчасьць пеністага віна захаваецца на ўзроўні 2017 года.

эўрарадыё/вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт