Logo Polskiego Radia
Print

У Беларусі адкрыта дэпазытаў на сямейны капітал на 460 млн даляраў

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 19.12.2017 18:07
У Беларусі дэпазыты на сямейны капітал як від падтрымкі шматдзетных грамадзян зьявіліся ў студзені 2015 года.
Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

У Беларусі ўжо адкрыта 46 044 дэпазытныя рахункі на сямейны капітал на агульную суму 460,4 млн даляраў. Пра гэта паведамілі ў аўторак, 19 сьнежня, у Міністэрстве працы й сацыяльнай абароны.

У Беларусі дэпазыты на сямейны капітал як від падтрымкі шматдзетных грамадзян зьявіліся ў студзені 2015 года. На трэцяга й наступных дзяцей, якія нарадзіліся з 1 студзеня 2015 года па 31 студзеня 2019-га, на банкаўскі рахунак паступае 10 тыс. даляраў. Аднак для гэтага бацькі павінны падаць заяву й траім дзецям у сям'і павінна быць ня больш за 18 гадоў.

Грошы захоўваюцца на працягу 18 гадоў на спэцыяльным дэпазыце ў Беларусбанку й нават прымнажаюцца – на кожны ўклад налічваюцца працэнты. Затым сродкі можна будзе выдаткаваць на паляпшэньне жыльлёвых умоў, атрыманьне адукацыі, атрыманьне паслуг у сфэры аховы здароўя, сацыяльнага абслугоўваньня, фарміраваньне назапашвальнай пэнсіі маці.

У 2015 годзе ў Беларусі было адкрыта 11 582 дэпазытныя рахункі на сямейны капітал, у 2016 годзе – 18 983.

тэлеграф/вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт